БЕЛ Ł РУС

Чысціў пісталет і выпадкова стрэліў. Новая версія гібелі міліцыянтаў у Віцебску

10.01.2025 / 13:9

Nashaniva.com

Загінулым было па 20 гадоў, піша Віцебская вясна.

Здарэнне адбылося 9 студзеня ў адным з аддзяленняў міліцыі ў Віцебску. Адзін з супрацоўнікаў міліцыі чысціў пісталет і выпадкова стрэліў у калегу, той загінуў на месцы.

Убачыўшы, што ён нарабіў, міліцыянт, які чысціў пісталет, застрэліўся. Загінулым было каля 20 гадоў.

Версія крыніц «Віцебскай Вясны» ў цэлым супадае з афіцыйнай: Следчы камітэт паведамляў, што прычынай інцыдэнту стала неасцярожнае абыходжанне са зброяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула