БЕЛ Ł РУС

На Сяргея Міхалка завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі

11.01.2025 / 12:38

Nashaniva.com

Спявак трапіў у вышук. Яго партрэт вісіць у міліцыі на спецыяльным стэндзе. 

На Сяргея Міхалка завялі крымінальную справу па артыкуле 368 (абраза Лукашэнкі). Такое ж абвінавачванне ў коміка-стэндапера Славы Камісаранкі, чый партрэт вісіць у міліцыі побач з арыенціроўкай на Міхалка.

Які менавіта эпізод інкрымінуецца Міхалку, невядома. 

Спявак ужо некалькі гадоў жыве па-за межамі Беларусі, ён выехаў яшчэ да падзей 2020 года.

Чытайце таксама:

Зелянкоўская: З Міхалком не камунікуем, гэта яго рашэнне. Нават з дзецьмі камунікую праз яго новую жонку

Сацсеткі абмяркоўваюць выгляд Міхалка на апошніх канцэртах ФОТА

«Іх шукае міліцыя». У Мінску на стэндах з’явіліся фоты Славы Камісаранкі і Сяргея Міхалка

Каментары да артыкула