БЕЛ Ł РУС

У Новай Баравой прадаюць кватэру па $5500 за метр. І гэта не памылка

14.01.2025 / 9:0

Nashaniva.com

Двухпакаёвую кватэру агульнай плошчай 63 метры прадаюць за $345 тысяч. Паглядзелі, што ў ёй такога.

Фота тут і далей: realt.by

Кватэра знаходзіцца на чацвёртым паверсе сяміпавярховіка ў аграгарадку Копішча — побач з Мінскам, але фармальна гэта Мінскі раён. У аб'яве адзначаецца, што гэта дом «бізнэс-класу».

Апартаменты вуглавыя, таму вокны ў асноўным памяшканні выходзяць на два бакі. Кухня-гасцёўня, прыхожая і калідор знаходзяцца ў адзінай прасторы, з якой можна выйсці на лоджыю. 

Плошча спальнага пакою — 14,2 метра. У кватэры раздзельны санвузел. 

«Кватэра, якая абавязкова прыйдзецца па душы», — рэкламуюць яе.

У апісанні пазначана, што ў кватэры зроблены дызайнерскі рамонт. На падлозе ляжыць італьянская плітка. Мэбля таксама італьянская. 

Захапленне Італіяй знайшло месца і на сценах. Над ложкам у спальні вісіць надпіс «la vita bella», што ў перакладзе з італьянскай азначае «прыгожае жыццё».

Ванны пакой і туалет цалкам абкладзеныя пліткай, у ваннай ёсць невялікае акенца, а ў туалеце — маленькая ракавіна для мыцця рук.

З улікам таго, што за кватэру просяць $345 тысяч, атрымліваецца, што метр у ёй каштуе $5500, што ў некалькі разоў больш за сярэднюю цану квадрата ў двухпакаёўках Мінска. Згодна з апошнімі звесткамі, сярэдняя цана метра ў сталічных двухпакаёўках складала $1564.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула