БЕЛ Ł РУС

Паглядзіце, які прыгожы кот працуе ў МЗС Літвы і стаў сапраўднай зоркай ФОТА

14.01.2025 / 7:50

Nashaniva.com

Паўгода таму ў двор Міністэрства замежных спраў Літвы зайшло маленькае кацяня. Цяпер Рангас стаў часткай каманды аддзела стратэгічных камунікацый і актыўна прадстаўляе Літву ў сацыяльных сетках, піша Delfi.lt

Рангас з'явіўся маленькім кацянём. Фота: Thediplocatrango

Фота: Thediplocatrango

У Рангаса ўжо ёсць уласны тытул — «Каташэ» (ад слова «аташэ»). Наперадзе яго чакае кар’ерны рост, а пакуль ён дапамагае прасоўваць важныя ініцыятывы, напрыклад, збор дапамогі для жывёл Херсона.

Фота: Thediplocatrango

На працы Рангас паводзіць сябе адказна, амаль не драпае мэблю і любіць бываць у кабінеце міністра. Пасля працоўнага дня ён адпраўляецца дадому з Эміліяй Кілінскайце, супрацоўніцай міністэрства, якая стала яго апекуном.

«Рангас любіць людзей і быць у цэнтры ўвагі», — кажуць у міністэрстве.

Гэты чароўны каток ужо стаў сапраўдным талісманам і адначасова сімвалам дыпламатычнага сэрвісу Літвы.

Фота: Thediplocatrango

Рангас і былы міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс. Фота: Thediplocatrango

Рангас і былы міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс. Фота: Thediplocatrango

Рангас і сённяшні міністр Кястуціс Будрыс. Фота: Thediplocatrango

Фота: Thediplocatrango

Фота: Thediplocatrango

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула