Адстаўных міністраў рассылаюць па краінах СНД
14.01.2025 / 12:20
Сёння былі прызначаныя некалькі паслоў.
Былы міністр здароўя Дзмітрый Піневіч стаў паслом у Азербайджане
Аляксей Багданаў, які ўзначальваў міністэрства гандлю, паедзе ў Казахстан.
А колішні міністр здароўя Дзмітрый Піневіч стаў паслом у Азербайджане. Паслом у Азербайджане раней быў экс-міністр абароны Андрэй Раўкоў. Цяпер яму трэба чакаць новага прызначэння.
Аляксандра Агароднікава адправілі паслом ва Узбекістан, Віталя Барчука — у Рэспубліку Куба і па сумяшчальніцтве паслом у Дамініканскай Рэспубліцы і Нікарагуа, Юрыя Ярашэвіча — паслом у Ізраілі.
Прэс-сакратара МЗС Анатоля Глаза прызначылі паслом у Турцыі.