БЕЛ Ł РУС

Адпраўлена ў адстаўку намесніца міністра сельскай гаспадаркі Ала Ламакіна. Яна займала пасаду 8 гадоў

17.01.2025 / 6:31

Nashaniva.com

Агулам жа чыноўніца адпрацавала ў сістэме Мінсельгаса 34 гады.

Ала Ламакіна

Ала Ламакіна вызваленая ад пасады намесніцы міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў.

Ала Ламакіна нарадзілася ў 1965 годзе ў Горках у сям'і Лявона Сцешыца, вучонага ў галіне эканомікі, дэкана факультэта бухгалтарскага ўліку Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Працавала ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце меліярацыі і воднай гаспадаркі (1987—1991), а таксама ў сістэме Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання (1991—2025). У 2017—2025 — намесніца міністра.

Чытайце таксама:

Адстаўных міністраў рассылаюць па краінах СНД

Чыноўнік, што адключаў «Перамен» Цоя на праўладным мітынгу ў Мінску, атрымаў пасаду ў Віцебску

Каментары да артыкула