БЕЛ Ł РУС

Больш за 10 чалавек патанулі ў ванне праз сардэчны прыступ за 2024 год

17.01.2025 / 12:50

Nashaniva.com

Толькі з пачатку 2025 года ўжо зарэгістраваныя тры падобныя выпадкі. Больш за 10 чалавек патанулі ў ванне праз сардэчны прыступ за 2024 год.

Ілюстрацыйнае фота

У групе павышанай рызыкі — пажылыя людзі і дзеці. Пра гэта паведамілі ў сюжэце, размешчаным на YouTube-канале агенцтва «Мінск Навіны».

«На жаль, апошнім часам назіраецца тэндэнцыя да павелічэння», — заявіла вядучы спецыяліст мінскай гарадской арганізацыі АСВОД Ілона Мяшкова. Толькі з пачатку 2025 года ўжо зарэгістраваныя тры падобныя выпадкі.

Спецыяліст раіць адмовіцца ад гарачых ваннаў людзям з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі, паніжаным артэрыяльным ціскам, тым, хто пакутуе ад мігрэняў.

«Гарачая ванна зніжае ўзровень цукру ў крыві, таму яна небяспечная і для дыябетыкаў», — папярэдзіла Мяшкова.

Правілы бяспекі

Для пажылых людзей неабходна ўсталяваць у ваннай поручні, каб можна было на іх абаперціся. Павінна быць месца, дзе можна прысесці. Таксама рэкамендуецца нанесці супрацьслізгальнае пакрыццё або выкарыстоўваць спецыяльныя дыванкі, піша Tochka.by.

Людзям ва ўзросце лепш прымаць ванну ў прысутнасці кагосьці.

Бацькам не раяць пакідаць дзяцей у ваннай без нагляду.

Таксама варта выконваць у ванным пакоі правілы бяспекі пры карыстанні электрапрыборамі.

Чытайце таксама:

За вечар у Мінску патанулі ў ванне два чалавекі

Пенсіянерка патанула ў ваннай у Магілёве

Двое малых дзяцей ледзь не патанулі ў ваннай у Светлагорску

Дзяўчына перабрала наркотыкаў і заснула ў ванне, затапіўшы суседзяў. І гэта быў толькі пачатак праблем

Каментары да артыкула