БЕЛ Ł РУС

Пажыццёвае зняволенне: у Варшаве абвешчаны прысуд за згвалтаванне і забойства беларускі Лізы

17.01.2025 / 14:24

Nashaniva.com

Вінаватым у злачынстве прызналі 23-гадовага грамадзяніна Польшчы Дарыяна С, піша Еўрарадыё.

Фота: Еўрарадыё

Дарыян С. прысуджаны да пажыццёвага зняволення. Хлопцу Лізы Герцэн Даніілу абвінавачаны павінен сплаціць 200 тысяч злотых маральнай кампенсацыі (48 тысяч даляраў).

Трагедыя адбылася летась 25 лютага ў цэнтры Варшавы. Беларуску Лізу знайшлі распранутай і ў непрытомным стане. Некалькі дзён медыкі змагаліся за жыццё дзяўчыны, але 1 сакавіка яна памерла, не прыходзячы ў прытомнасць.

Вулічная відэакамера зафіксавала, як мужчына ў балаклаве напаў ззаду на дзяўчыну, прыставіў нож да шыі і пхнуў у падваротню. Нож і іншыя доказы паліцыя выявіла падчас затрымання Дарыяна С.

Выпадак справакаваў хвалю абурэння ў сацсетках і публічных споведзяў пад хэштэгам #ХопіцьГвалціць, а ў Варшаве прайшоў мітынг супраць гвалту «Яе звалі Ліза».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула