БЕЛ Ł РУС

Аляксей Протас стаў першай зоркай матча «Вашынгтона»

19.01.2025 / 9:48

Nashaniva.com

У рамках рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) «Вашынгтон Кэпіталз» на сваім лёдзе перайграў «Пітсбург Пінгвінз» (4:1).

Аляксей Протас. Фота: твітар «Вашынгтон Кэпіталз»

24-гадовы беларускі форвард Аляксей Протас гуляў на правым флангу першага звяна «Кэпіталз» з Аляксандрам Авечкіным.

На 8-й хвіліне Протас асіставаў Джэйкабу Чыкрану, а на 33-й хвіліне закінуў сам.

When you factor in the sweaters, this may be the most aesthetically pleasing goal of the year so far pic.twitter.com/jBa8Xl3bU7

— Washington Capitals (@Capitals) January 19, 2025

Беларус стаў першай зоркай матча.

У сезоне ў Протаса — 46 гульняў, 38 (19+19) балаў, паказчык карыснасці «+26», 14 хвілін штрафу.

«Вашынгтон» займае першае месца ва Усходняй канферэнцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула