БЕЛ Ł РУС

Маршрутка з пасажырамі трапіла ў ДТЗ пад Мінскам

19.01.2025 / 11:41

Nashaniva.com

Абноўлена

У Мінскім раёне ў ДТЗ трапіла маршрутка з пасажырамі. У машыне было сем пасажыраў, у тым ліку 11-гадовае дзіця. 

Сёння каля 10 раніцы ў Мінскім раёне 34-гадовы кіроўца маршрутнага таксі, паводле папярэдняй інфармацыі, не справіўся з кіраваннем, Mercedes з'ехаў у кювет і перакуліўся.

Сем пасажыраў, у тым ліку 11-гадовае дзіця, дастаўленыя для абследавання ў медыцынскую ўстанову. 

Шэсць з сямі пасажыраў былі шпіталізаваныя. Як паведамляе Мінздароўя, ва ўсіх пацыентаў дыягнаставалі траўмы, пераломы, ЧМТ. Дактары цяпер праводзяць кансіліумы, дыягнастычныя даследаванні ўсім пацярпелым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула