БЕЛ Ł РУС

Ярмошына: Я не магу падтрымаць культ асобы Сталіна. Сям'я майго бацькі была раскулачаная, палова загінула

19.01.2025 / 23:51

Nashaniva.com

Раней былая старшыня Цэнтрвыбаркама расказвала, як яе бацька «ваяваў з бендэраўцамі ў Львоўскай вобласці».

Лідзія Ярмошына падчас так званага Марафона адзінства ў Гродне. Фота: «Точка»

Падчас так званага Марафона адзінства ў Гродне былая старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына згадала сваю сямейную гісторыю. 

Кажучы пра кандыдата ў прэзідэнты, камуніста Сяргея Сыранкова, яна заўважыла:

«Я не магу аддаць свой голас у падтрымку спадара, дакладней сказаць, таварыша Сыранкова. Ён прапануе аднавіць культ асобы Сталіна. Сям'я майго бацькі была раскулачаная, палова загінула. Я не магу падтрымаць падобнае. Гэта ўсё ўчорашні дзень»,

прыводзіць яе словы «Точка».

Цікава, што раней Ярмошына расказвала, як яе бацька Міхаіл Гаркавенка ваяваў на Украінскім фронце. Вайна для яго скончылася ў Венгрыі, у яго медаль за вызваленне Будапешта.

«Пасля вайны ён ваяваў з бендэраўцамі ў Львоўскай вобласці», — успамінала Лідзія Ярмошына. 

Ярмошына, дарэчы, сама спасылалася на Сталіна. Напрыклад, лічыла, што дату выбараў трэба вызначыць па-сталінску.

«Я цалкам згодная з Іосіфам Вісарыёнавічам Сталіным, які называў аптымальным часам, па сутнасці, два месяцы — лістапад і сакавік», — заяўляла Ярмошына.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула