БЕЛ Ł РУС

За ўдзел у пратэстах судзяць 29-гадовую настаўніцу сталічнай гімназіі

20.01.2025 / 9:0

Nashaniva.com

Ганна Падаляка працуе ў гімназіі №29 педагогам-арганізатарам.

Ганна Падаляка. Фота: сацсеткі

20 студзеня 2025 года ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска пачынаецца палітычны працэс над 29-гадовай Ганнай Падалякай.

Ганна родам з Мінска. Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка ў 2017 годзе. Дзяўчына была настаўнікам-дэфектолагам у яслі-садку ў Ракаве (Валожынскі раён), пасля вярнулася ў сталіцу. Ганна працавала ў школе №55, а цяпер пазначана на сайце сталічнай гімназіі №29 як педагог-арганізатар. «Найлепшы сябар дзяцей», — адзначаецца пад яе іменем.

Хобі Ганны — карэйская культура. Яна ўдзельнічала ў конкурсах пасольства, пісала на сайце аматараў Карэі.

Апошні раз дзяўчына была анлайн 18 снежня 2024 года. Цяпер палітычныя справы пастаўленыя на канвеер — паміж арыштам і прысудам можа прайсці ўсяго месяц.

Ганне інкрымінуецца ўдзел у пратэстах (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Магчымае пакаранне — ад арышту да 4 гадоў калоніі. Суддзя — Таццяна Палулех.

Ганна Падаляка, фота з яе сацсетак

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула