БЕЛ Ł РУС

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы

20.01.2025 / 9:34

Nashaniva.com

Кім Ё Чжон, сястра кіраўніка КНДР, рэзка адказала Аляксандру Лукашэнку, які днямі заявіў, што КНДР, сярод іншых краін, накіравала Беларусі свае прапановы аб арганізацыі сустрэч на вышэйшым узроўні.

Кім Ё Чжон. Фота: Jorge Silva / Pool Photo via AP, File

Кім Ё Чжон звяртае ўвагу, што з паведамлення ТАСС можна зрабіць выснову, што гэта КНДР прапанавала правесці сустрэчу ў Мінску.

«Наколькі я ведаю, такога няма», — паведамляе намесніца кіраўніка ЦК Працоўнай партыі Карэі. 

Яна запэўнівае, што гэта не КНДР, а Беларусь просіць пра сустрэчу. 

«Я добра ведаю, што беларускі бок ужо як мінімум два гады шчыра разлічвае на кантакты з КНДР на высокім узроўні», — цытуе Кім Ё Чжон ЦТАК. 

Кім Ё Чжон фактычна вінаваціць Лукашэнку ў хлусні.

«Калі вы спадзяецеся на развіццё супрацоўніцтва з намі, важна выразна пазначыць свае намеры. Я лічу, што праўдзівасць і сумленнасць павінны быць у двухбаковых адносінах паміж краінамі», — патрабуе праўдзівасці паўночнакарэйская кіраўнічка. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула