БЕЛ Ł РУС

Азаронак: Так, я не рукапаціскальны. А на Акрэсціна людзей не катавалі, а прыводзілі да прытомнасці

20.01.2025 / 16:11

Nashaniva.com

«Я чырвона-карычневы, я прапагандыст дыктатара».

Рыгор Азаронак. Скрын відэа: sobchak / YouTube

У інтэрв'ю з Рыгорам Азаронкам Ксенія Сабчак пацікавілася ў прапагандыста, за што збівалі людзей на Акрэсціна ў першыя дні пасля выбараў у 2020-м, і дала яму паслухаць вядомы аўдыязапіс, на якім чуваць крыкі людзей, якіх катуюць у ізалятары.

«Па-першае, вельмі шмат было фэйкаў з нагоды гэтага. Вось як ён там запісваў? Гэта незразумела. Падыходзілі, здымалі…» — пачаў тлумачыць Азаронак.

А пасля заявіў, што Акрэсціна «не санаторый», а людзей там не катавалі, а «прыводзілі да прытомнасці».

«Навесці парадак у папраўчай установе? Можна. Усё па законе», — дадаў ён.

Тады ў 2020-м Азаронак выпусціў рэпартаж з Акрэсціна, дзе расказваў, што людзей смачна кормяць і ўмовы ў ізалятары выдатныя. Сабчак заўважыла, што пасля таго сюжэту яму адмовіліся ціснуць руку нават некаторыя яго калегі з падобнымі пазіцыямі.

«Ну, не памятаю, каб з падобнымі пазіцыямі перасталі ціснуць руку. Але так, я не рукапаціскальны, Ксенія. Я чырвона-карычневы, я прапагандыст дыктатара».

Азаронак яшчэ раз паўтарыў сваю пазіцыю: катаванняў на Акрэсціна не было. 

Сярод лістоў на стале ў Азаронка Сабчак знайшла пастанову суда па крымінальнай справе, па якой Азаронак праходзіў пацярпелым (бо хтосьці выкладаў у інтэрнэт яго персанальныя даныя).

Ксенія Сабчак разам з Рыгорам Азаронкам чытае лісты да яго. Скрын відэа: sobchak / YouTube

Азаронак згадвае, што спачатку не хацеў прыцягваць людзей да адказнасці за гэта, а пасля перадумаў.

«А потым я падумаў, слухайце, а мы што такія ўсе? (…) Няхай усю адказнасць на сябе бяруць прэзідэнты-сілавікі, а мы ў белых паліто ўсе будзем, так? А потым убачыў на Данбасе, як гэтыя людзі, якім спачатку даруеш, як спачатку там дапамагаеш ім, не хочаш іх саджаць, а яны потым проста прыходзяць і забіваюць».

Пасаджаных такім чынам людзей яму не шкада. «Гэта для яго карысці», — выказаўся пра аднаго з асуджаных Азаронак.

Чытайце таксама:

Зміцер Хведарук: Людзі, якіх выкарысталі ў якасці ілюстрацыі ў сюжэце СТБ пра Акрэсціна, — дэпартанты

Як Азаронак стаў такім? Новыя факты з біяграфіі самага адданага Лукашэнку прапагандыста

Азаронак расказаў, як чалавека, які штурхануў яго маці-кандуктарку ў аўтобусе, адправілі ў ізалятар

Каментары да артыкула