БЕЛ Ł РУС

Для другой АЭС разглядаюць пляцоўку пад Магілёвам

21.01.2025 / 13:27

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка мае намер у найбліжэйшы час абмеркаваць з Уладзімірам Пуціным будаўніцтва ў краіне другой атамнай электрастанцыі. Пра гэта заявіў сёння падчас размовы з працоўным калектывам МАЗа

Фота: БелТА

«Сёння ў нас нават невялікі лішак электраэнергіі. Але ў будучыні гэтага можа не хапаць. Таму ў бліжэйшы час мы абмяркуем з прэзідэнтам Расіі пытанне будаўніцтва другой атамнай станцыі на тэрыторыі Беларусі,» — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, месца будаўніцтва яшчэ не вызначана, але патэнцыйныя пляцоўкі ёсць.

«Ці будзем пашыраць станцыю ў Астраўцы, ці ў нас ёсць іншая міжнародна прызнаная пляцоўка на поўдзень Магілёва, дзе можна пабудаваць гэтую станцыю,» — растлумачыў ён. — «Лішняй электраэнергіі не бывае, мы заўсёды яе спажывём».

Разам з тым два блокі Астравецкай АЭС не працуюць з пачатку снежня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула