БЕЛ Ł РУС

Шматдзетную маці Юлію Лаптановіч будуць судзіць трэці раз

21.01.2025 / 14:49

Nashaniva.com

Палітзняволеная Юлія Лаптановіч утрымліваецца за кратамі больш за тры гады і тры месяцы. На пачатку студзеня да «хатняй хіміі» асудзілі яе маці — Таццяну Васільеву, а муж Юліі Ігар Лаптановіч у 2023 годзе цалкам адбыў пазбаўленне волі.

Жанчыну ўжо двойчы судзілі паводле крымінальных справаў, але цяпер жанчыну зноў чакае суд. Гэтым разам яе абвінавачваюць паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Справу пачнуць разглядаць у Брэсцкім абласным судзе 27 студзеня, суддзя — Кацярына Груда.

Што менавіта ставіцца ў віну Юліі, невядома, піша «Брэсцкая вясна».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула