Лукашэнка сказаў, што яму спадабаўся «Сярожа Сыранкоў»
Падчас наведвання МАЗа Лукашэнка выказаўся пра так званых альтэрнатыўных кандыдатаў. Ён сказаў, што яму спадабаўся камуніст Сяргей Сыранкоў.
«Мне спадабаўся Сярожа Сыранкоў. Ну нармальна. Ён кажа: «Вы ведаеце, мы не супраць, мы за, мы разам, і мы будзем жадаць перамогі дзейнаму прэзідэнту. Бо тое, што ён робіць, не разыходзіцца з нашай праграмай». Шчыра і адкрыта чалавек ад камуністаў гэта сказаў. Сказаў шчыра. Я паслухаў, калі ён выклаў сваю праграму. Нічога новага: мы захавалі свае гіганты-прадпрыемствы, мы стараемся падзяліцца з людзьмі лішняй капейкай», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Сам Сыранкоў раней казаў, што ягоная задача на выбарах — заняць другое месца пасля Лукашэнкі. Сённяшнія словы Лукашэнкі могуць патэнцыйна сведчыць пра тое, што прынята рашэнне ягоную мару здзейсніць.
Чытайце таксама:
Кандыдат у прэзідэнты Сыранкоў прапанаваў аднавіць помнікі Сталіну