БЕЛ Ł РУС

Кіроўца маршруткі высадзіў жанчыну з трохгадовым дзіцём, бо яна аплаціла праезд толькі за сябе. Ці законна гэта?

21.01.2025 / 16:35

Nashaniva.com

З такім пытаннем у рэдакцыю гомельскага выдання «Моцныя навіны» звярнулася падпісчыца. Па яе словах, жанчына трымала малечу на руках, але кіроўца адмовіўся ехаць далей, пакуль пасажырка з маленькім дзіцём не выйшла з машыны.

«Моцныя навіны» звярнуліся па каментар у «Гомельаблпасажыртранс», дзе ім патлумачылі, што ў гэтым выпадку кіроўца мае рацыю, бо маршрутнае таксі — гэта недзяржаўная форма маёмасці.

Правілы перавозкі пасажыраў маршрутчыкі прапісваюць для сябе самастойна і не абавязаныя бясплатна правозіць дзяцей.

Калі вы праехалі ў маршрутцы з дзіцём на руках і заплацілі толькі за сябе, значыць, кіроўца проста зрабіў вам такую ласку.

Чытайце таксама:

За ўчорашняе ДТЗ з маршруткай пад Мінскам пакаралі работніка камунальнай службы

Маршрутка з пасажырамі трапіла ў ДТЗ пад Мінскам

Аўтобусны сэрвіс «Атлас» будзе прадаваць квіткі па прынцыпе авіякампаній

Чаму людзей збіваюць на пешаходных пераходах? Дасведчаны кіроўца задумаўся пасля таго, як збілі яго жонку

Каментары да артыкула