БЕЛ Ł РУС

Пад Мазыром збудавалі дзясяткі агнявых пунктаў

21.01.2025 / 16:44

Nashaniva.com

Як паведамляе «Беларускі Гаюн», у пачатку студзеня ўздоўж трасы Р131 каля вёскі Пянькі Мазырскага раёна з'явіліся дзясяткі агнявых пунктаў (з мяшкоў з пяском), акопы, самаробныя шлагбаўмы, блок-пост і зямлянкі. Тое ж сцвярджае на падставе сваіх крыніц і выданне «Флагшток».

Вядома, што гэтая траса вядзе ад Мазыра да Мазырскага НПЗ, а байніцы новых пунктаў абароны накіраваныя менавіта ў бок Мазыра. Акрамя гэтага, каля новых збудаванняў былі заўважаныя вайскоўцы, пазначаныя чырвоным скотчам. Раней гэтае абазначэнне ўжо выкарыстоўвалася для ідэнтыфікацыі беларускіх вайскоўцаў ва ўкраінскім памежжы.

Тое, што вайскоўцы там знаходзяцца з мэтай удзелу ў вучэннях, пацвердзіў вайсковы камісар Мазырскага, Ельскага і Нараўлянскага раёнаў Ігар Чайка, які 12 студзеня паведаміў:

«У гэтыя дні ідуць планавыя заняткі па баявой падрыхтоўцы. Цяпер адпрацоўваюцца пытанні, якія тычацца перакрыцця аўтамабільных шляхоў».

Не выключана, што ў рамках гэтых вучэнняў вайскоўцы будуць адпрацоўваць і адбіццё нападу на Мазырскі НПЗ.

У снежні 2024 года ў Мазырскі раён былі перакінутыя падраздзяленні 120-й механізаванай брыгады (в/ч 04147).

Чытайце таксама:

На ўзбраенне прынялі першы беларускі гранатамёт

«Думала, у Зябраўку прыляцела». Пад Гомелем, імаверна, выбухнуў беспілотнік

Колькі расійскіх вайскоўцаў знаходзіцца ў Беларусі

Каментары да артыкула