БЕЛ Ł РУС

У Магілёве зафіксавалі першы ўкус кляшча ў гэтым годзе, і гэта ў студзені!

22.01.2025 / 9:38

Nashaniva.com

Сёлетняя зіма багатая на сюрпрызы — дзесьці людзі збіраюць лісічкі, дзесьці цвітуць ружы. Але не ўсе анамаліі прыемныя: у Магілёве ў студзені зарэгістраваны першы «навагодні» ўкус кляшча.

У Магілёўскім занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі паведамілі, што тэмпература паветра ў цэлым вышэй за 0 °C і адсутнасць снегу можа справакаваць непрыемную сустрэчу з кляшчамі нават зімой.

У сувязі з анамальнымі ўмовамі надвор'я кляшчы могуць нападаць як на чалавека, так і на жывёл — не ў такіх колькасцях, як у цёплы час года, але ўсё ж, піша «Магілёў Анлайн»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула