БЕЛ Ł РУС

Міжнародная федэрацыя хакея разгледзіць пытанне допуску Беларусі да міжнародных спаборніцтваў

22.01.2025 / 9:52

Nashaniva.com

Беларускі і расійскі хакей адхілены ад міжнародных турніраў з 2022 года.

Ілюстрацыйнае фота hockey.by

Міжнародная федэрацыя хакея (ІІХФ) разгледзіць пытанне допуску Беларусі да міжнародных спаборніцтваў 3—4 лютага.

Таксама яна разгледзіць пытанне допуску зборнай Расіі да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях-2026 у Італіі.

У выпадку допуску расійская зборная выступіць у групе C разам з камандамі ЗША, Славакіі і Латвіі. А вось беларуская зборная свой кваліфікацыйны турнір да Алімпіяды прапусціла.

Беларускі і расійскі хакей адхілены ад міжнародных турніраў з 2022 года пасля пачатку ўварвання Расіі ва Украіну.

З таго часу беларуская і расійская зборныя не ўдзельнічаюць чэмпіянатах свету па хакеі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула