БЕЛ Ł РУС

Сёлета Малдова не будзе ўдзельнічаць у «Еўрабачанні»

22.01.2025 / 13:5

Nashaniva.com

Пра гэта 22 студзеня паведамілі арганізатары нацыянальнага адбору

.

«Рашэнне было няпростым, але неабходным у сучасным кантэксце. Нацыянальны адбор сёлета выявіў пэўныя праблемы, у тым ліку зніжэнне грамадскай зацікаўленасці і агульнага ўзроўню песень і выступленняў», — заявіў дырэктар тэлеканала Moldova 1 Карнэліу Дурнэску.

Ён таксама абвясціў, што кампанія Teleradio-Moldova (TRM) мае намер перагледзець крытэрыі і методыку нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне».

Унёсак за ўдзел у конкурсе сёлета склаў €21 486. Дурнэску паведаміў, што TRM перанакіруе сродкі на іншыя праекты.

У суботу, 18 студзеня, у Кішынёве завяршыўся этап жывых праслухоўванняў на нацыянальным адборы на «Еўрабачанне-2025». У фінал выйшлі 12 выканаўцаў.

Нагадаем, сёлета «Еўрабачанне» адбудзецца з 13 па 17 мая 2025 года ў швейцарскім горадзе Базель. Беларусь адхілена ад «Еўрабачання» з 2021 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула