Палітвязню, затрыманаму пасля вяртання з-за мяжы, узмоцняць пакаранне
Аляксей Рэзнікаў з Віцебска адбывае тэрмін у бабруйскай калоніі № 2. Па інфармацыі праваабаронцаў, 22 студзеня ў Бабруйску адбываецца суд па замене Аляксею рэжыму ўтрымання на турэмны. Рашэнне будзе прымаць суддзя Дзмітрый Свірыдаў.
У жніўні 2022 года Аляксею Рэзнікаву прысудзілі 4,5 гады калоніі за пасты і рэпосты ў сацсетцы «ВКонтакте» паводле пяці крымінальных артыкулаў.
Вядома, што Аляксей працаваў раней за мяжой, але з-за цяжкага стану ягонай маці ён вярнуўся дадому, дзе і быў затрыманы. Праз тры дні пасля арышту сына ягоная маці памерла, мужчына застаўся без сваякоў. У 2022 годзе яго ўнеслі ў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».
Чытайце таксама:
У Беларусі +15 новых палітвязняў
У блогера Vadimati арыштавалі маёмасць
Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі