БЕЛ Ł РУС

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

23.01.2025 / 0:9

Вера Белацаркоўская

Былы старшыня БНФ, які мінулым летам выйшаў на свабоду, змагаецца з анкалогіяй — тры аперацыі за год. «Наша Ніва» распытала сяброў Рыгора Кастусёва, як ён цяпер жыве.

Як нам стала вядома, у лістападзе 2024 года Рыгору Кастусёву зрабілі аперацыю ў РНПЦ у Бараўлянах. Але гэтым справа не скончылася. Калі ў пачатку снежня палітык прыехаў па накіраванне ў санаторый, дактары яго не адпусцілі і зрабілі яшчэ адну аперацыю.

Цяпер Кастусёву даводзіцца прымаць шмат лекаў, але ён адчувае сябе лепш, чым у верасні-кастрычніку мінулага года— тады было вельмі цяжка. У санаторый ён так і не трапіў — плануе туды паехаць у лютым.

Нягледзячы на праблемы са здароўем, напрыканцы мінулага лета Кастусёў шмат працаваў на агародзе ў вёсцы. Цяпер ён працягвае рамонт у сваёй шклоўскай кватэры, які распачаў яшчэ да арышту. З пенсіі шмат грошай не выдаткуеш, таму ён усё робіць сам. Пытанні здароўя па-ранейшаму забіраюць у былога палітвязня шмат часу і сілаў.

Старшыню БНФ Рыгора Кастусёва затрымалі 12 красавіка 2021 года. Яму прысудзілі 10 гадоў зняволення па абвінавачванні ў «змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам» (арт. 357 КК). Палітыка вызвалілі 3 ліпеня 2024 года па памілаванні.

Падчас зняволення ў Рыгора Кастусёва знайшлі анкалагічную хваробу. Нягледзячы на дрэнны стан здароўя, яго змясцілі ў памяшканне камернага тыпу, а пазней перавялі ў крытую турму. У красавіку 2024 года, калі Кастусёў яшчэ быў за кратамі, яму зрабілі аперацыю.

Чытайце таксама:

Прэзідэнцкая кампанія — 2025 стане самай сумнай. Згадваем, хто былі кандыдатамі ў мінулыя гады

Выпусцілі старшыню БНФ Рыгора Кастусёва

«Ён ужо дома». Дачка Рыгора Кастусёва расказала пра першую гутарку з бацькам пасля вызвалення

Каментары да артыкула