БЕЛ Ł РУС

У Рыме з'явіўся плакат у падтрымку Лукашэнкі

23.01.2025 / 8:4

Nashaniva.com

У Рыме з’явіўся плакат у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе Народная амбасада Беларусі ў Італіі. На гэтым жа месцы ў 2022 годзе быў плакат з Бэніта Мусаліні.

На плакаце са здымкам Аляксандра Лукашэнкі напісана «Італьянскі народ — з легітымным прэзідэнтам Беларусі Лукашэнкам».

Народная амбасада Беларусі ў Італіі расказала Белсату, што, хутчэй за ўсё, гэта зрабілі камуністы ці працаўнікі беларускага МЗС у Італіі.

«Парламенцкая група «За дэмакратычную Беларусь» ужо ў курсе, пададзеная заява ў мясцовую антытэрарыстычную паліцыю. Таксама мы рыхтуем лісты ў мэрыю», — адзначае Народная амбасада Беларусі ў Італіі.

На здарэнне звярнуў увагу і тэлеграм-канал, які неафіцыйна звязаны МЗС Беларусі. Нібыта такім чынам «шырыцца «Марафон адзінства»», то бок серыя прапагандысцкіх захадаў у Беларусі на падтрыманне Лукашэнкі.

«У 2022 годзе тут з’явілася выява Мусаліні, а цяпер — Лукашэнкі з подпісам пра «легітымнага прэзідэнта Беларусі». Знайдзіце два адрозненні!

Відавочна, што ініцыятыва належыць не гораду, а пэўным радыкальным групоўкам. Яны спрабуюць пераўтварыць грамадскую прастору ў «галерэю дыктатур», — мяркуе Народная амбасада Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула