БЕЛ Ł РУС

«Філадэльфія» адправіла Коласава ў фарм-клуб

23.01.2025 / 8:18

Nashaniva.com

«Філадэльфія» адправіла Аляксея Коласава ў фарм-клуб «Ліхай Вэлі Фантомс» (АХЛ)

Аляксей Коласаў. Фота твітар «Філадэльфіі»

У цяперашнім сезоне НХЛ Аляксей Коласаў згуляў 15 матчаў, у якіх атрымаў 4 перамогі. Яго працэнт адбітых кідкоў склаў 87,0%, а каэфіцыент надзейнасці — 3,45.

Апошні матч у рэгулярным чэмпіянаце НХЛ Коласаў правёў 2 студзеня супраць «Вегас Голдэн Найтс», які завяршыўся паразай яго каманды з лікам 2:5.

Зараз у Нацыянальнай хакейнай лізе застаюцца трое беларусаў: Аляксей Протас («Вашынгтон»), Ягор Шаранговіч («Калгары») і Уладзіслаў Калячонак («Юта»)

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула