БЕЛ Ł РУС

На таргі выставілі таварныя знакі сеткі «Буслік»

23.01.2025 / 13:23

Nashaniva.com

Таварныя знакі некалі буйной сеткі тавараў для дзяцей выставілі на аўкцыён. Інфармацыя аб гэтым з'явілася на пляцоўцы ІПМ-таргі.

На таргах прададуць 30 таварных знакаў кампаніі «ДПМ», у тым ліку некалькі таварных знакаў з найменнем сеткі, а таксама выява бусла.

Пачатковая цана лота — 74 280 рублёў. Мінімальная цана — 70 566 рублёў. 

У 2024 годзе ўсе крамы калісьці найбуйнейшай сеткі дзіцячых тавараў закрыліся.

Сетка «Буслік» была заснаваная беларускім бізнэсменам Сяргеем Місячэнкам, паступова яна стала найбуйнейшай у Беларусі ў сегменце дзіцячых тавараў. Але ў 2023 годзе ў сетцы пачаліся праблемы, яе выручка падала цягам усяго года.

У кастрычніку польскі інвестар сеткі, кампанія CDRL, паведаміў пра «страту кантролю» над даччынай кампаніяй у Беларусі і пагрозу яе банкруцтва. У CDRL таксама заявілі пра спісанне пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці сеткі ў памеры 1,7 млн злотых (больш за 400 тыс. даляраў) і прыпыненні далейшых паставак тавараў у Беларусь.

Месца «Бусліка» на беларускім рынку заняла сетка «Дзетмір» — «дачка» расійскага «Детского мира».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула