БЕЛ Ł РУС

Хлопец паскардзіўся ў міліцыю на махляроў. Высветлілася, што ён выманьваў грошы сам у сябе

23.01.2025 / 14:40

Nashaniva.com

Жыхар Бярозаўскага раёна прыдумаў хітрую схему з фэйкавым акаўнтам, але папаўся.

Малады чалавек двойчы паведамляў сілавікам, што стаў ахвярай махляроў. Ён распавёў, што першы раз у яго скралі з рахунку 700 рублёў. А праз некаторы час хлопец нібыта страціў больш за пяць тысяч, якія ўзяў у крэдыт.

Аказалася, грошы жыхар Бярозаўскага раёна краў сам у сябе, а потым прайграваў іх на стаўках. Хлопец узяў крэдыт, стварыў фэйкавы акаўнт у месенджары і перапісваўся сам з сабой ад імя махляроў, піша «На страже».

Такім чынам ён хацеў апраўдацца перад бацькамі: малады чалавек баяўся, што яго будуць лаяць за азартныя гульні. У выніку на хлопца завялі крымінальную справу за заведама лжывы данос. Яму пагражае ад штрафу да трох гадоў турмы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула