ГУБАЗіК ладзіць рассылку з тэлеграм-акаўнтаў затрыманых беларусаў
Падчас сённяшняй рассылкі ад фэйкавага тэлеграм-канала «Чэсных людзей» некаторыя акаўнты, якія выкарыстоўвалі сілавікі, належалі затрыманым людзям.
Калаж «Нашай Нівы»
Адзін з гэтых затрыманых нядаўна быў асуджаны па крымінальнай справе па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзел у іх). Другога чалавека, падобна, нядаўна затрымлівалі. Іхнія акаўнты захопленыя.
Нагадваем, гэта не першы выпадак, калі ГУБАЗіК выкарыстоўвае захопленыя акаўнты для каментавання. Напрыклад, з акаўнта палітзняволенай Наталлі Крук пісалі негатыўныя каментары пра Аляксандра Азарава.
Таксама ГУБАЗіК захопліваў чужыя каналы і выкарыстоўваў іх у сваіх мэтах. Адзін з іх цяпер называецца «Белорусский силовик» — гэта найбуйнейшы Z-канал з беларускімі каранямі, але ад пачатку ён быў створаны дэмакратычнымі актывістамі.
Чытайце таксама:
Пачаўся захоп папулярных лакальных медыя. Іх перадаюць рэдакцыям дзяржСМІ
«Нас не запугать». Вось хто ствараў пралукашэнкаўскія стыкерпакі ў тэлеграме