БЕЛ Ł РУС

Белкаапсаюз хоча завабліваць кліентаў размяшчэннем у сябе пунктаў выдачы Wildberries ці Ozon

23.01.2025 / 19:19

Nashaniva.com

Не спраўляючыся даваць рады канкурэнцыі па іншых параметрах, кіраўніцтва Белкаапсаюза прыдумала, як прывабліваць кліентаў прынамсі заходзіць у свае крамы. Дзеля гэтага хочуць размяшчаць пункты выдачы папулярных расійскіх маркетплэйсаў, піша Sputnik.

Фота: slutsk-gorod.by

Старшыня праўлення Белкаапсаюза Інэса Караткевіч заявіла на прэс-канферэнцыі:

«У асобных рэгіёнах мы разглядаем як прыцягненне да нас патоку пакупнікоў за кошт таго, што таксама ў нашых аб'ектах мы можам адкрываць пункты выдачы таго ж Wildberries або Ozon».

Пры гэтым у некаторых месцах такія пункты выдачы тавараў нібыта ўжо працуюць.

Белкаапсаюз робіць разлік на тое, што кліент не толькі забярэ заказ з маркетплэйса, але і купіць што-небудзь уласна ў яе краме. Напрыклад, гэта могуць быць прадукты харчавання.

Цяпер, паводле Караткевіч, сетка Белкаапсаюза абслугоўвае 13 800 населеных пунктаў, з якіх больш чым у 5 тысячах жыве толькі да 10 чалавек.

«Гэта выдаткі, якія не акупаюцца, і павінны быць нейкія кампенсацыйныя меры на іх пакрыццё», — заявіла кіраўніца Белкаапсаюза.

Прапанаваны ёй раней збор з рытэйлу на карысць сельскага гандлю вырашылі ўсё ж не ўводзіць. 

Чытайце таксама:

«Пераарыентаваць бізнэс на працу з айчынным сэканд-хэндам». Улады шукаюць рады на заходнія санкцыі

Белкаапсаюзу дадуць новыя крэдыты

Кіраўніца Белкаапсаюза прапануе, каб іншыя гандлёвыя сеткі адлічвалі працэнты «на сельскі гандаль»

«Юрка. Яйкі, хлеб, малако, каўбаса — 37 руб». Чаму ў беларускіх вёсках квітнее гандаль «на вэксаль»?

Каментары да артыкула