БЕЛ Ł РУС

Мазырскага праваабаронцу Целепуна пакаралі максімальнымі 15 суткамі

23.01.2025 / 19:41

Nashaniva.com

Пра затрыманне вядомага ў Мазыры грамадскага дзеяча Уладзіміра Целепуна стала вядома 16 студзеня.

16 студзеня «Гомельская Вясна» паведаміла, што напярэдадні Целяпун планаваў ісці на прыём да суддзі Канстытуцыйнага суда ў мазырскім выканкаме. Але на сустрэчы ён так і не з'явіўся і на сувязь увечары не выходзіў.

Цяпер «Флагшток» даведаўся, што суд над праваабаронцам адбыўся яшчэ 15 студзеня, адразу пасля затрымання. Судзілі мужчыну па артыкуле «распаўсюд экстрэмізму», і прысудзілі яму максімальнае па ім пакаранне — 15 сутак арышту.

Верагодна, улады такім чынам на ўсялякі выпадак не захацелі дапускаць праваабаронцу да ўдзелу ў выбарчай кампаніі. Сёння Уладзімір Целяпун сустракае за кратамі свой 73-ці дзень нараджэння.

Уладзімір Целяпун — ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС і мазырскі праваабаронца, які неаднаразова спазнаваў пераслед з боку сілавікоў.

Чытайце таксама:

Па палітычных артыкулах будуць судзіць прадпрымальніка з Петрыкава

Маці асуджанага на 17 гадоў анархіста Францкевіча будуць судзіць за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Палітвязню, затрыманаму пасля вяртання з-за мяжы, узмоцняць пакаранне

Выйшла на волю настаўніца Алена Стахейка

Каментары да артыкула