БЕЛ Ł РУС

Кандыдат у прэзідэнты: Стаўленне моладзі да выбараў крытычнае

24.01.2025 / 10:46

Nashaniva.com

Старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк падчас сустрэчы з міжнароднымі назіральнікамі ад Міжпарламенцкай асамблеі СНД заявіў, што моладзь патрабуе большай інфармацыі для асэнсаванага выбару.

Аляксандр Хіжняк. Фота: Tochka.by

«Адразу скажу — мы не сустракаліся з моладдзю ў ВНУ, мы засяродзілі ўвагу на моладзі на прадпрыемствах. Стаўленне (да выбараў) цалкам адпаведнае ўзросту — крытычнае, вельмі крытычнае», — адзначыў Хіжняк.

Паводле яго слоў, маладыя людзі хочуць больш падрабязна даведацца пра праграму кандыдата, каб зрабіць адпаведны выбар.

Чытайце таксама:

«А я буду галасаваць за Хіжняка…»

Сыранкоў прапанаваў замяніць слова «прэзідэнт» на «старшыня Рэспублікі Беларусь»

Сыранкоў: Леніна нельга хаваць, ён павінен быць сімвалам Расіі і Беларусі

Лукашэнка сказаў, што яму спадабаўся «Сярожа Сыранкоў»

Каментары да артыкула