Пракоп'еў: Я таксама лічу, што Лукашэнка пасылае сігналы Захаду. У асноўным сярэднімі пальцамі абедзвюх рук
24.01.2025 / 11:2
Палітычны дзеяч Вадзім Пракоп'еў адрэагаваў на інтэрв'ю Валерыя Кавалеўскага «Нашай Ніве».
«Сэнс артыкула: Лукашэнка пасылае сігналы прымірэння на Захад, нам трэба змяняць стратэгію і рухацца насустрач, дамаўляцца. Здымаць санкцыі (?!) Лабіраваць удзел Лукашэнкі на перамовах па Украіне (?!)», — абураецца ў інстаграме Вадзім Пракоп'еў.
У той жа дзень у Politico выходзіць артыкул пра тое, як рэжым Лукашэнкі выкарыстоўваў мігрантаў «як гібрыдную зброю», звяртае ўвагу ён.
«Я таксама, услед за Валерыем Кавалеўскім, лічу, што Лукашэнка пасылае сігналы Захаду. У асноўным сярэднімі пальцамі абедзвюх рук»,
— напісаў Пракоп'еў.
Чытайце таксама:
«Лукашэнка здольны дамаўляцца». Вялікае інтэрв'ю з Валерам Кавалеўскім пра памылкі апазіцыі