БЕЛ Ł РУС

Карпенка заявіў, што ў ЦВК не паступіла ніводнай скаргі. Але гэта няпраўда

24.01.2025 / 13:59

Nashaniva.com

Ганна Канапацкая расказвала, што скардзілася на Беларусбанк.

Ігар Карпенка. Фота: «Наша Ніва»

Старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка заявіў, што падчас выбарчай кампаніі ім не паступіла ніводнай скаргі — ні ад грамадзян, ні ад кандыдатаў у прэзідэнты. Але гэта не так.

Па словах Карпенкі, агулам 1500 зваротаў, але яны, «як правіла, былі звязаныя з удакладненнямі». Людзі пыталіся, ці слушна паступіла ўчастковая камісія, а таксама што рабіць, калі прапісаны ў адным месцы, а галасаваць хачу ў іншым.

Але Ганна Канапацкая расказвала, што падавала ў ЦВК скаргу на Беларусбанк. У інтэрв’ю праекту Moladz_by яна распавяла, што зрабіла гэта, бо Беларусбанк не выконваў заканадаўства ў частцы вядзення і афармлення спецыяльных выбарчых рахункаў.

Чарговыя выбары адбудуцца ўжо ў гэтую нядзелю — 26 студзеня. Пры гэтым, згодна з данымі ЦВК, яўка ў першыя тры дні датэрміновага галасавання па ўсёй краіне ўжо нібыта склала 27,15%.

Чытайце таксама:

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі

Карпенка паведаміў пра 15 беларусаў, якія вярнуліся з-за мяжы, каб прагаласаваць

Belpol атрымаў спісы членаў выбарчых камісій

Каментары да артыкула