БЕЛ Ł РУС

Упершыню беларус будзе гуляць у вышэйшым амерыканскім футбольным дывізіёне

24.01.2025 / 12:49

Nashaniva.com

18-гадовы беларускі галкіпер Станіслаў Лапкес падпісаў прафесійны кантракт з клубам амерыканскай МЛС (Вышэйшы футбольны дывізіён) «Каламбус Кру».

Лапкес з’яўляецца выхаванцам Акадэміі гэтага ж клуба і раней выступаў за другую каманду, піша football.by.

«Гэта вялікі гонар падпісаць кантракт з «Каламбус Кру». Гэта было захапляльнае падарожжа: праз Акадэмію, другую каманду… Хацеў бы падзякаваць сваёй сям’і, а таксама ўсім трэнерам і супрацоўнікам, якія дапамаглі мне на гэтым шляху. Я ў захапленні ад будучыні, якая чакае мяне тут, у «Каламбусе», — прыводзіць словы Лапкеса афіцыйны сайт амерыканскага клуба.

Дамова разлічана да 2027 года і мае опцыю аўтаматычнага падаўжэння да 2029-га.

«Стас — таленавіты малады гулец, які імкнецца ўдасканальвацца на кожным этапе свайго развіцця. Яго энергія і пазітыўны настрой выдатна ўпісваюцца ў групу нашых варатароў. Гэта заслуга і Стаса, і нашага клуба, што мы можам вітаць яшчэ аднаго гульца нашай Акадэміі ў першай камандзе. Уся наша праца нацэлена на выяўленне найлепшых талентаў і іх развіццё, і мы з нецярпеннем чакаем працягу працы са Стасам, паколькі ён робіць гэты важны наступны крок у сваёй прафесійнай кар’еры», — адзначыў генеральны менеджар «Каламбуса» Іса Тол.

З сезона 2023/24 Лапкес правёў 35 матчаў за «Коламбус Кру-2», у якіх здзейсніў 148 сэйваў. Ён таксама прыцягваўся ў асноўную каманду.

Чарговы чэмпіянат у ЗША стартуе 22 лютага.

Бацька Стаса — вядомы беларускі фехтавальшчык Дзмітрый Лапкес, які прадставіў нашу краіну на чатырох Алімпіядах.

Чытайце таксама:

Найлепшы гулец чэмпіянату Беларусі перайшоў у балгарскі клуб

Гульні на Нацыянальным футбольным стадыёне хочуць запусціць матчам з Расіяй

Самы малады футбаліст у гісторыі зборнай Беларусі падпісаў кантракт з партугальскім грандам

Каментары да артыкула