БЕЛ Ł РУС

Памёр Мікола Лавіцкі

24.01.2025 / 14:22

Nashaniva.com

24 студзеня пасля працяглай хваробы на 79-м годзе жыцця памёр Мікола Лавіцкі — аўтазаводзец, грамадcкі дзяяч, абаронца беларускай мовы.

Пры смерць Міколы Лавіцкага — грамадскага дзеяча, публіцыста і актыўнага абаронцы беларускай мовы — паведамілі яго паплечнікі, былыя аднапартыйцы, піша Радыё Свабода.

Мікола Лавіцкі быў актывістам Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, прыхільнікам ідэяў беларускай сацыял-дэмакратыі.

Большасць жыцця Лавіцкі працаваў на Менскім аўтамабільным заводзе, займаў пасады ў прафсаюзных і грамадскіх арганізацыях.

Ён нарадзіўся на Сенненшчыне ў 1946 годзе, скончыў школу майстроў Мінскага аўтазавода і там жа працаваў кавалём, электраманцёрам, тэрмістам, быў старшынём прафкаму аўтамабільнай вытворчасьці.

Быў аўтарам кніг «Радзімы покліч», «Пульс дарогі» і «Куламеса: вершы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула