БЕЛ Ł РУС

Крыты пешаходны пераход адкрылі ў Гродне

24.01.2025 / 15:20

Nashaniva.com

Пешаходны мост праз яр у раёне вуліцы Фамічова ў Гродне адкрылі пасля капітальнага рамонту, адкрыццё моста прайшло з музыкай, невялікім феерверкам і ўдзелам кіраўніцтва горада і вобласці, піша Hrodna.life

Рэканструкцыя моста пачалася летам 2024 года. Фактычна пабудавалі зусім новы мост на месцы старога, які дэмантавалі. 

Дах моста выкананы з трывалага палікарбанату. Таксама на мосце ўсталявалі асвятленне, як знешняе, так і ўнутранае. Добраўпарадкавалі і тэрыторыю каля моста: абсталявалі пешаходныя дарожкі і пандусы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула