БЕЛ Ł РУС

Беларускія добраахвотнікі паставілі на ўкраінска-беларускай мяжы «перадвыбарчы» білборд ФОТЫ

24.01.2025 / 21:48

Nashaniva.com

Беларускія добраахвотнікі сумесна з украінскімі вайскоўцамі вырабілі і ўсталявалі білборды з надпісам «Жыве Беларусь. Я зрабіў свой выбар». На плакаце намаляваныя байцы на фоне бел-чырвона-белага сцяга.

Такія плакаты, выявы з якімі выставіў у тэлеграме журналіст Андрэй Цапліенка, з'явіліся на пунктах пропуску з Беларуссю ў Валынскай і Жытомірскай абласцях, у прыватнасці на ПП «Самары» і «Майдан-Капішчанскі».

Зрабіць правільны выбар аўтары плаката заклікаюць напярэдадні «бязвыбараў» у Беларусі.

Чытайце таксама:

Вакол пахавання Марыі Зайцавай узніклі спрэчкі. Стала вядома, як і дзе пахаваюць беларускую добраахвотніцу

«Будзь на вайбе — выбірай!» Ідэолагі стварылі «патрыятычныя» чахлы для тэлефонаў ФОТАФАКТ

У Вільні на ЕГУ зноў з'явіўся правакацыйны надпіс

Каментары да артыкула