БЕЛ Ł РУС

У ЗША перайменавалі Мексіканскі заліў у Амерыканскі

25.01.2025 / 9:18

Nashaniva.com

І вярнулі назву гары Мак-Кінлі.

Google.maps

ЗША афіцыйна перайменавалі Мексіканскі заліў у Амерыканскі. Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства ўнутраных спраў краіны.

«Згодна з указам прэзідэнта Дональда Трампа, Мексіканскі заліў цяпер афіцыйна будзе называцца Амерыканскім залівам, а самая высокая вяршыня Паўночнай Амерыкі зноў будзе насіць імя гары Мак-Кінлі», — адзначаецца ў паведамленні.

Паводле ведамства, заліў мае «цэнтральнае значэнне для нацыі» як «найважнейшая артэрыя для амерыканскага гандлю, энергетычнай вытворчасці і марской прамысловасці».

Дональд Трамп заявіў, што Уільям Мак-Кінлі, які займаў пасаду прэзідэнта ЗША з 1897 па 1901 год, «зрабіў нашу краіну вельмі багатай дзякуючы тарыфам і таленту — ён быў прыроджаным бізнесменам». Дарэчы, яго забіў, па адных звестках, сын выхадца з Віленскай губерні. 

Гару на Алясцы назвалі ў гонар Мак-Кінлі ў 1917 годзе. Аднак у 2015 годзе вяршыню перайменавалі ў Дэналі, што на мове карэнных жыхароў азначае «высокая».

Змена назвы Мексіканскага заліва выклікае спрэчкі. Reuters адзначае, што новае імя наўрад ці будзе прызнана на міжнародным узроўні. Мексіка, якая таксама мяжуе з залівам, заяўляе, што міжнародна прызнаная назва выкарыстоўваецца ў марской навігацыі ўжо сотні гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула