БЕЛ Ł РУС

Беларускі дальнабойшчык двойчы спрабаваў даць хабар польскім паліцэйскім. Яму пагражае да 10 гадоў

25.01.2025 / 14:12

Nashaniva.com

Пад польскім горадам Ломжа паліцыя спыніла фуру, якая значна перавысіла хуткасць.

За рулём быў 60-гадовы грамадзянін Беларусі, які настолькі не хацеў плаціць штраф, што двойчы спрабаваў даць паліцэйскім хабар. Цяпер пакаранне будзе строгім. Аб настойлівым парушальніку распавялі ў паліцыі Ломжы, піша Most.

Інцыдэнт адбыўся 23 студзеня. Грузавы аўтамабіль Ѕсапіа ехаў па аб'язной дарозе з хуткасцю 81 кіламетр у гадзіну пры дазволеных у гэтым месцы 50 кіламетрах у гадзіну. За такое парушэнне супрацоўнікі транспартнай паліцыі вырашылі выпісаць мужчыну штраф у памеры 800 злотых, а таксама даць дзевяць штрафных балаў. Але пачуўшы пра гэта, ён прапанаваў паліцэйскім хабар.

Тыя патлумачылі, што гэта злачынства, і паведамілі, што аплаціць трэба менавіта штраф — наяўнымі або картай, а ў выпадку адмовы яны накіруюць у суд хадайніцтва аб накладанні пакарання. Тады беларус дастаў 400 злотых (100 даляраў) і сказаў супрацоўніку штраф не выпісваць.

Пасля гэтага паліцыянты затрымалі мужчыну за спробу дачы хабару. Цяпер ён паўстане перад судом. За дачу хабару ў Польшчы можа пагражаць да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула