БЕЛ Ł РУС

Беларусы замежжа пачалі крэатывіць на тэму «бязвыбараў» ФОТЫ

25.01.2025 / 22:51

Nashaniva.com

26 студзеня і ў наступныя дні ў дзясятках гарадоў свету пройдуць беларускія акцыі з мэтай прыцягнення ўвагі свету да парушэння правоў чалавека ў Беларусі і правядзення рэжымам Лукашэнкі пад шырмай выбараў «бязвыбараў». Цэнтрам мерапрыемстваў стане Варшава, дзе пройдуць Марш беларусаў і форум «Беларусы годныя лепшага». Але беларусы ў некаторых іншых месцах пачалі акцыі напярэдадні.

Польшча

Напярэдадні асноўнага дня галасавання актывіст Сяргей Стальмакоў правёў адзіночны пікет на польска-беларускай мяжы, піша Most.

З польскага боку, усяго за 30 метраў ад шлагбаўма, ён паставіў імправізаваную скрыню для бюлетэняў у выглядзе ўнітаза, а збоку павесіў рулон туалетнай паперы. На скрыні ён напісаў: «Папера для галасавання».

Па словах Сяргея, мэта акцыі — нагадаць беларусам пра фальсіфікацыю выбараў у краіне.

Украіна

Тут прайшоў адзіночны пікет з нагоды «выбараў», піша «Вясна».

ЗША

У Чыкага з'явіліся налепкі з «абвешчанным у вышук» Лукашэнкам. Так беларусы гэтага горада выказалі свае адносіны да «выбараў», піша «Вясна».

Ізраіль

У Тэль-Авіве беларусы распаўсюдзілі улёткі пра сітуацыю ў Беларусі на іўрыце, а таксама сімвалічна «прагаласавалі» — апусцілі бюлетэнь з Лукашэнкам у шрэдар, піша «Вясна».

Нагадаем, пачатак маршу ў Варшаве 26 студзеня — 12:00. Маршрут: Plac Trzech Krzyży — Pomnik Kopernika — Plac Zamkowy, дзе ў 13:15 запланаваны мітынг.

У 14:00 пачнецца форум «Беларусы годныя лепшага». 

Чытайце таксама:

Скончылася датэрміновае галасаванне. Працэнт вывелі рэкордны, але ёсць нюанс

Былы міністр замежных спраў Літвы дасціпна пракаментаваў беларускія «выбары» ФОТА

«Прама не прымушаюць, але намякаюць». Як беларусаў матывуюць на датэрміновае галасаванне

«Выбары, выбары». Найлепшыя твіты тыдня

Каментары да артыкула