БЕЛ Ł РУС

Валанцёры знайшлі некалькі аскепкаў метэарыта, што ўпаў на Каляды ў Беларусі

26.01.2025 / 8:39

Nashaniva.com

Аскепкі метэарыта, падзенне якога было зафіксавана 25 снежня мінулага года, знойдзены пад Жодзінам, паведамілі «Спутнік» у клубе «Астранамінск».

Фота: Клуб «Астранамінск»

«Аскепкі каляднага метэарыта, які ярка ўспыхнуў на вячэрнім небе 25 снежня 2024 года ў 17:29 па беларускім часе, нарэшце патрапілі ў рукі даследчыкаў з каманды Астранамінск і Уральскага дзяржуніверсітэта», — распавялі ў клубе.

Фота: Клуб «Астранамінск»

Там растлумачылі, што арбіта метэарыта і месца падзення былі ўсталяваныя дзякуючы відэаздымцы аўтаматычных камер патрулявання метэораў. Раён падзення аскепкаў прачэсвалі практычна месяц.

У пошуках удзельнічалі валанцёры, а таксама даследчыкі з каманды Мінскага планетарыя і «Астранамінска».

Пакуль што знойдзена некалькі фрагментаў, і пошукі працягнуцца. Таксама трэба будзе экспертыза знойдзеных аскепкаў. Агульная маса ўсіх аскепкаў ацэньваецца ў некалькі кілаграм.

Знаходка гэтага метэарыта мае вялікае навуковае значэнне і можа стаць шостым вядомым выпадкам на тэрыторыі Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула