БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка прызнаўся, што віншаваў Зянона Пазняка з юбілеем

26.01.2025 / 15:56

Nashaniva.com

У Беларусі ніводную партыю ніколі не гнабілі, нават БНФ. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам пасля галасавання на прэзідэнцкіх выбарах.

Зянон Пазняк Фота: Павел Хадзінскі

Лукашэнка заявіў журналістам пра партыйную свабоду ў Беларусі. 

«Таму што ў адзінай краіне на постсавецкай прасторы, у Беларусі, мы ні адну партыю ніколі не гнабілі. Нават Беларускі народны фронт. Нават Зянона Пазняка, чый пункт гледжання цалкам адрозніваецца ад майго», — заявіў Лукашэнка.

Ён прызнаўся, што віншаваў Пазняка з юбілеем нядаўна.

«І прызнаю, што гэта сапраўдны рэвалюцыянер, — сказаў Аляксандр Лукашэнка і дадаў. — Калі б тая палітыка, якую яны праводзілі ў сярэдзіне 90-х, мы б ужо даўно ваявалі з вамі. Але мы нават іх не ціснулі. Тым больш камуністаў. У нашых цяперашніх камуністаў гэта наогул палітыка справядлівасці, гэта наша палітыка. Чаго яны супраць мяне будуць галасаваць?»

У Беларусі былі ліквідаваны ўсе апазіцыйныя партыі. Пасля 2020 года ў Беларусі з 15 засталіся толькі чатыры палітычныя партыі — Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі, Камуністычная партыя Беларусі, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці і новая «Белая Русь».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула