БЕЛ Ł РУС

NATO пачынае дзяліцца сакрэтнымі звесткамі з ЕС

26.01.2025 / 21:24

Nashaniva.com

Гэты крок — частка стратэгіі NATO ў павелічэнні вытворчасці.

Знішчальнік F-16. Ілюстрацыйнае фота: AP Photo/Tsafrir Abayov

Як паведамляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на крыніцы, NATO пачала прадастаўляць абароннай прамысловасці некаторыя свае строга засакрэчаныя мэтавыя паказчыкі, якія вызначаюць, якую зброю і абсталяванне неабходна вырабляць краінам-сябрам альянсу, піша Бі-бі-сі.

Гэты крок — частка стратэгіі NATO ў павелічэнні вытворчасці, якую новы генеральны сакратар Марк Рутэ называе «пераходам да мыслення вайсковага часу». Па даных крыніц выдання, абмен сакрэтнымі данымі — гэта яго ініцыятыва.

У рамках асобнай працэдуры альянс таксама пачне абменьвацца некаторымі сакрэтнымі звесткамі з Еўрасаюзам, 24 краіны якога ўваходзяць у NATO. У прыватнасці, гаворка ідзе аб абаронных стандартах, такіх як універсальныя калібры зброі і ваенная лексіка. Задача такой меры — уніфікаваць узброеныя сілы краін альянсу па шэрагу параметраў.

Як піша агенцтва, гэтая ініцыятыва з'явілася, калі чальцы NATO спрабуюць пераўзброіцца пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну. Вяртанне Дональда Трампа ў Белы дом падштурхнула гэтыя намаганні.

Раней прэзідэнт ЗША пагражаў адмовіць у вайсковай падтрымцы тым чальцам NATO, якія недастаткова выдаткоўваюць на абарону.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула