Наколькі вырасла цана на кватэры ў Мінску за чатыры гады?
26.01.2025 / 23:2
Найбольшы скачок цаны назіраўся ў 2024-м.
Агентцва «Авангард нерухомасць» падзялілася статыстыкай па сталічным рынку нерухомасці.
У 2024 годзе ў Мінску прайшло 17 499 здзелак (без уліку продажаў доляй і пакояў). Гэта рост на 5,54% да паказчыка 2023 года — 16 580 здзелкі. Рост колькасці здзелак з кватэрамі назіраецца ўжо трэці год запар.
Разам з колькасцю здзелак рос і сярэдні кошт квадратнага метра. Практычна кожны месяц назіралася плюс 20-30 даляраў да рэкорднага паказчыку мінулага месяца.
За год сярэдні кошт квадратнага метра павялічыўся на 12%. Калі ў 2023-м ён каштаваў $1366, то ў 2024-м — $1530.
Графік змянення сярэдняга кошту квадратнага метра па месяцах за 2023 і 2024 гады. Графік: агентцва «Авангард нерухомасць»
Сярэдняя цана квадрата вырасла ва ўсіх сегментах кватэр.
Калі параўноўваць цэны за ранейшыя гады, то ў 2021-м квадратны метр у сталіцы ў сярэднім каштаваў 1304 даляры, а ў 2022-м — 1298. За чатыры гады рост цаны склаў 17%.
Выніковы сярэдні кошт квадратнага метра кватэр у Мінску за 2021, 2022, 2023 і 2024 гады. Графік: агентцва «Авангард нерухомасць»