БЕЛ Ł РУС

Лукашэнку напісалі 86,82%. ЦВК агучыў папярэднія вынікі галасавання

27.01.2025 / 2:40

Nashaniva.com

Другое места дазволілі заняць камуністу Сыранкову.

Аляксандр Лукашэнка на выбарчым участку 26 студзеня 2025 года. Фота: AP Photo / Pavel Bednyakov

ЦВК агучыў папярэднія вынікі галасавання. Аляксандру Лукашэнку напісалі 86,82%.

Раней праўладны экзітпол называў 87,6%. Але, магчыма, больш за лічбы Пуціна на мінулых выбарах (87,28%) даваць не было загаду.

Камуністу Сяргею Сыранкову далі 3,21%, Алегу Гайдукевічу — 2,02%, Ганне Канапацкай — 1,86%, Аляксандру Хіжняку — 1,74%. Супраць усіх — 3,6%.

Гэтыя выбары, якія праходзяць ва ўмовах масавых рэпрэсій, можна лічыць самімі стэрыльнымі з усіх кампаній.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула