БЕЛ Ł РУС

Венгрыя пагадзілася на санкцыі супраць Расіі

27.01.2025 / 12:53

Nashaniva.com

Еўрасаюз сёння рыхтуецца чарговым разам узгадніць падаўжэнне санкцый супраць Расіі, а Венгрыя гатовая падтрымаць гэтую пастанову, пішуць Bloomberg і Politico са спасылкай на крыніцы.

Віктар Орбан. Фота: Thanassis Stavrakis, AP

У гэты дзень у Бруселі адбудзецца сустрэча міністраў замежных спраў краін ЕС. Венгрыя пойдзе на саступкі ў абмен на заяву, у якой будуць згаданыя яе асцярогі наконт «энергетычнай бяспекі», паведамляе Politico.

У гэты раз Венгрыя прапанавала скасаваць санкцыі супраць Расіі, прэм'ер Віктар Орбан папярэдзіў, што пагодзіцца на падаўжэнне абмежаванняў калі Украіна выканае некалькі ўмоў: аднаўленне транзіту расійскага газу, не атакаваць інфраструктуру «Турэцкага патоку» і не перашкаджаць пастаўкам расейскай нафты ў Еўропу праз сваю тэрыторыю.

Палітык звязваў свае дзеянні з вяртаннем Дональда Трампа на пасаду прэзідэнта ЗША.

Першыя прыкметы адмовы Будапешта ад пазіцыі вета выявіліся яшчэ ў сярэдзіне мінулага тыдня, паведамлялі Politico дыпламаты на ўмовах ананімнасці.

«Я думаю, што Венгрыі лепш бы пераправерыць інфармацыю ў свайго амерыканскага героя. Здаецца, ён вельмі падтрымлівае санкцыі супраць Расеі», — падзяліўся адзін з іх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула