БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка падпісаў указ, які тычыцца Мінабароны і Генштаба

27.01.2025 / 15:59

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім удакладняюцца палажэнні аб Міністэрстве абароны і Генеральным штабе Узброеных Сіл. Зроблена гэта «ў мэтах прывядзення ўказа 2006 года ў адпаведнасці з ваеннай дактрынай», паведамляе яго прэсавая служба. 

 

Функцыі Мінабароны дапоўнены палажэннямі па рэалізацыі ва УС мерапрыемстваў па патрыятычным выхаванні. Фота: Мінабароны

Як піша прэс-служба Лукашэнкі, функцыі Мінабароны дапоўнены палажэннямі па рэалізацыі ва УС мерапрыемстваў па патрыятычным выхаванні, а таксама па асвятленні ў СМІ дзейнасці УС.

Акрамя таго, удакладняецца склад калегіі Мінабароны — як менавіта, падрабязнасцяў няма. 

Функцыі Генштаба дапоўнены палажэннем па «каардынацыі дзейнасці сілавога кампанента ваеннай арганізацыі дзяржавы па пытаннях забеспячэння ваеннай бяспекі і ўзброенай абароны», паведамляе прэс-служба. Што за гэтым стаіць, не ўдакладняецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула