«Луч» выпусціў новую калекцыю ў стылі слуцкіх паясоў
Выйшла новая калекцыя гадзіннікаў «Слуцкія паясы» ад брэнда «Луч», паведамілі на ягонай афіцыйнай інстаграм-старонцы.
У калекцыі прадстаўлена 5 мадэляў. Кожная мадэль выходзіць са скуранымі папружкамі, якія ўпрыгожаныя арыгінальнымі ўзорамі. Да іх прыкладаюцца і зменныя шаўковыя шалікі, выкананыя ў падобным стылі.
Для зручнасці мадэль аздобленая здымнай шпількай для замены папружкі на шалік, што дазваляе змяняць іх у залежнасці ад настрою ці выпадку.
Каштуе гадзіннік 419 рублёў, набыць яго можна ў фірмовых крамах брэнда «Луч» або на афіцыйным сайце.
Чытайце таксама:
Завод «Луч» выпусціў навагоднія будзільнікі
«Луч» выпускае калекцыю гадзіннікаў у памяць пра хакеіста Руслана Салея