БЕЛ Ł РУС

Абменнік-аўтамат памылкова выдаў беларусцы 155 рублёў манетамі

28.01.2025 / 16:27

Nashaniva.com

Жыхарка Мінска Вікторыя (імя зменена) звярнулася ў рэдакцыю выдання «Смартпрэс» і падзялілася незвычайнай гісторыяй.

Так выглядаюць 155 рублёў у манетах па 1 рублю і 50 капеек. Фота чытачкі «Смартпрэс»

Днямі Вікторыя вырашыла памяняць 50 даляраў у аўтаматычным абменніку «Прыёрбанка», але замест належных 169 рублёў па курсе атрымала… 320. Прычым амаль палову — манетамі.

Па словах Вікторыі, шчодры абменнік яна знайшла па адрасе вул. Бялінскага, 23. Усё рабіла як звычайна: абрала валюту, уставіла купюру, пагадзілася з сумай абмену і… з тэрміналу пасыпалася шмат манет.

Жанчына прызнаецца: была ўпэўненая, што прылада проста вырашыла выдаць ёй належную суму манетамі. Але тут з'явіліся і купюры — 165 рублёў. І гэта быў нечаканы паварот.

«Я спачатку разгубілася: што мне з усім гэтым «багаццем» рабіць? Потым вырашыла патэлефанаваць у падтрымку па тэлефоне, які адшукала на сайце банка. Дзяўчына з банка папрасіла мяне пералічыць манеты. Я думала, там рублёў з 30-40, а аказалася 155! — расказала Вікторыя. — На маё пытанне, ці можа хтосьці з банка забраць у мяне гэтыя манеты, атрымала адказ, што мне трэба самой пад'ехаць у найбліжэйшае аддзяленне, дзе ёсць каса для фізічных асоб, і здаць лішнія грошы. У маім выпадку 151 рубель. Гэта за вылічэннем «дадатковых» 4 рублёў да тых 165-ці, што мне належалі за 50 даляраў».

У банку жанчыну запрасілі ў касу, двойчы пералічылі манеты і выдалі прыходна-касавы ордар. На гэтым гісторыя быццам бы скончылася. Хоць, як кажа Вікторыя, «асадачак застаўся».

«Прадстаўнікі банка нават «дзякуй» не сказалі і не папрасілі прабачэння за дастаўленыя нязручнасці, хоць увогуле то гэта быў касяк іхняга абсталявання. Я ж магла забраць свае 4 рублі, а астатняе пакінуць і пайсці».

Незадаволеная яна тым больш таму, што хадзіць у банк ды траціць лішні час у яе планы зусім не ўваходзіла — збіралася хутка памяняць валюту і ісці па сваіх справах.

Чытайце таксама:

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

У Магілёве касірка выклікала міліцыю на прадаўца валюты, бо даляры не шамацелі

Магілёўцу ў абменніку памылкова выдалі лішнія грошы — ён зрабіў выгляд, што так і трэба

«Калі набыў $20 па курсе 3,3 — і цяпер ты паспяховы інвестар»: як беларусы рэагуюць на скачкі валют

«Даляраў столькі, што хоць печку імі палі». Азаронак на камеру спаліў купюру ў 1 даляр

Каментары да артыкула